Міжнародны дзень роднай мовы

19.02.2021

У пятніцу, 19 лютага, у школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Шасцікласнікі правялі з вучнямі школы гульню "Мая мова..." і конкурс прыказак і прымавак "Сказаў як звязаў". У класах таксама былі праведзены наступныя мерапрыемствы: "Падарожжа ў родную мову", "Родная мова", "Цудоўная мова!". Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах.