"Дзень роднай мовы"

21.02.2020

21 лютага ў навучальнай установе адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Раніцай вучняў сустракалі Пархамчук Вераніка і Шапялевіч Валерыя, вучаніцы 6 класа, яны прапанавалі ўсім паўдзельнічаць у лінгвістычнай віктарыне. Тыя, хто правільна адказваў на пытанні, атрымлівалі салодкія падарункі.

              

              

На працягу дня праходзілі мерапрыемствы: лінгвістычная гульня "Знаўцы роднай мовы", конкурс плакатаў "Мова родная мая", літаратурная віктарына. На працягу тыдня ў бібліятэцы дзейнічала выстава "21 лютага - Дзень роднай мовы".