Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2017

У гэты дзень у школе праводзіліся мерапрыемствы пад назвай "Мова нанова". Для вучняў 5 - 6 класаў адзінаццацікласнікі правялі інфармацыйны дайджэст "Асветнікі Беларусі". Вучні 7 - 8 класаў удзельнічалі ў мерапрыемстве "Народныя гаворкі - крыніцы беларускай мовы". Цікава і захапляльна прайшоў конкурс на лепшае пісьмо-зварот у ЮНЭСКА "Хай гучыць наша песня, наша роднае слова". Пераможцамі сталі вучаніца 10 класа Шыкіла Аксана і вучаніца 11 класа Вішнеўская Аліна. Не менш цікавым быў конкурс калажоў "Зямля бацькоў - зямля святая". 

Адказныя за мерапрыемства настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Л.І.Сачкоўская і М.М.Кліменка.