ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2018

Дзеці і настаўнікі цэлы дзень размаўлялі на беларускай мове. Адбылося свята "Не пакідайце ж мовы роднай...", прысвечанае Дню роднай мовы. На гэтым свяце навучэнцы чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі беларускія загадкі, праглядзелі рэкламу беларускай мовы "Смак мовы", спявалі песьні, інсцэніравалі казку "Падарожнікі".