Станция “Родного языка”

12.06.2018

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

Г.Бураўкін

 

Сення дзеці і выхавацелі акунуліся ў беларускамоўнае інфармацыйнае мора, якое пакінула ў кожнага прыемныя ўражанні. Увесь дзень ў лагеры праходзіла акцыя “Размаўляем па-беларуску”. Вучні чыталі вершы на беларускай мове, наведалі Стытычаўскую сельскую бібліятэку, дзе для іх быў арганізаваны конкурс эрудытаў беларускай мовы “Мова - духоўны скарб народа”.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.