"Трансгранічныя водныя інспектары"

19.02.2019

У школе працягваецца рэалізацыя праекту "Трансгранічныя водныя інспектары". На мінулым тыдні вучні 7 класа, удзельнікі праекту, падрыхтавалі і правялі урок "Захавальнікі вады" для вучняў 5-6 класаў. На ўроку былі абмеркаваны пытанні аб стане прэсных вод на Зямлі. Вучні далі абгрунтаванне, чаму неабходна беражліва адносіцца да прэснай вады, як яе можна эканоміць, што патрэбна рабіць, каб нашы рэкі і азёры былі чыстымі, не забруджанымі розным смеццем. Яны заклікалі школьнікаў далучацца да ўдзелу ў праекце і разам ачышчаць берагі вадаёмаў, каб яны былі чыстымі і прыгожымі.

Удзельнік праекту: Ігнацюк Т.А.